"Еўрабачанне-2019"

Нідэрланды - пераможца конкурсу песні "Еўрабачанне-2019"

Победитель "Евровидения-2019"У Тэль-Авіве (Ізраіль) адбыўся фінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2019". Нідэрланды - пераможца конкурсу, на другім месцы - Італія, трэцяе месца заняла Расія. Прадстаўніца Беларусі ЗЕНА з песняй "LIKE IT" выступіла пад нумарам 19.

Усяго ў вялікім фінале ўдзельнічалі 26 краін, з іх 20 – тыя, што прайшлі ў фінал па выніках двух паўфіналаў, 5 - краіны-арганізатары, якія трапляюць у фінал аўтаматычна: Германія, Францыя, Італія, Іспанія і Вялікабрытанія - і Ізраіль як краіна - гаспадыня цяперашняга конкурсу.

Дзякуй, ЗЕНА, за выдатнае выступленне!

Прадстаўніца Беларусі ЗЕНА з песняй "LIKE IT" выступіла пад нумарам 19 у фінале конкурсу песні "Еўрабачанне-2019"

ЗЕНА с песней "LIKE IT" выступила в финале конкурса песни "Евровидение-2019"

Стаў вядомы ўвесь склад фіналістаў 64-га конкурсу “Еўрабачання”

Итоги второго полуфинала
Напярэдадні ў Тэль-Авіве прайшоў другі паўфінал. Па выніках - у суботні фінал кваліфікаваліся яшчэ 10 краін:

- Паўночная Македонія,
- Нідэрланды,
- Албанія,
- Швецыя,
- Расія,
- Азербайджан,
- Данія,
- Нарвегія,
- Швейцарыя,
- Мальта.

Беларуская ўдзельніца ЗЕНА выйдзе на сцэну пад 19 нумарам! Гледачам трэба будзе выбраць пераможца з 26-ці ўдзельнікаў. Беларусы таксама змогуць галасаваць.

У Тэль-Авіве сталі вядомыя імёны першых фіналістаў конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" 

Список первых финалистов конкурса песни "Евровидение-2019"

14 мая ў Ізраілі адбыўся першы паўфінал "Еўрабачання-2019". Нагадаем, прадстаўніца Беларусі ЗЕНА выступала пад нумарам 8. Прамую трансляцыю грандыёзнага песеннага форуму вялі тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by.

Вось спіс першых фіналістаў конкурсу песні "Еўрабачанне-2019":

- Кіпр,
- Славенія,
- Чэхія,
- Беларусь,
- Сербія,
- Аўстралія,
- Ісландыя,
- Эстонія,
- Грэцыя,
- Сан-Марына.

ЗЕНА выйшла ў фінал "Еўрабачання-2019"!

Представительница Беларуси ZENA с композицией "LIKE IT"

У Тэль-Авіве сталі вядомыя імёны першых фіналістаў конкурсу песні "Еўрабачанне-2019". Сярод іх  прадстаўніца Беларусі ЗЕНА з кампазіцыяй "Like it".

Нагадаем, у першым паўфінале на сцэне Expo Tel Aviv ЗЕНА выступала пад нумарам 8. Прамую трансляцыю грандыёзнага песеннага форуму вялі тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by


Представительница Беларуси ZENA с композицией "LIKE IT"

16 мая ў Ізраілі адбудзецца другі паўфінал "Еўрабачання-2019", у якім выступяць прадстаўнікі Арменіі, Ірландыі, Малдовы, Швейцарыі, Латвіі, Румыніі, Даніі, Швецыі, Аўстрыі, Харватыі, Мальты, Літвы, Расіі, Албаніі, Нарвегіі, Нідэрландаў, Паўночнай Македоніі, Азербайджана.

Фінал конкурсу песні адбудзецца 18 мая. Прамую трансляцыю другога паўфіналу і фіналу "Еўрабачання-2019" таксама будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" і сайт медыяхолдынга www.tvr.by.

Каментуе галоўнае музычнае тэлевізійнае шоу Еўропы журналіст Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін. 

Арганізацыю і падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да Міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.


Прадстаўніца Беларусі ZENA з кампазіцыяй "LIKE IT" выступіла пад нумарам 8

Выступление ЗЕНЫ на Евровидении 2019


ЗЕНА з кампазіцыяй "LIKE IT" выступіць у першым паўфінале пад нумарам 8

Порядок выступления на Евровидении 2019

Сёлета парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў "Еўрабачання-2019", як і ў мінулыя гады, вызначалі прадзюсары песеннага форуму. На думку арганізатараў, такі падыход дазваляе зрабіць шоу больш відовішчным і эфектным з пункту погляду рэжысуры.

Першы паўфінал, 14 мая: 1. Кіпр, 2. Чарнагорыя, 3. Фінляндыя, 4. Польшча, 5. Славенія, 6. Чэхія, 7. Венгрыя, 8. Беларусь, 9. Сербія, 10. Бельгія, 11. Грузія, 12. Аўстралія, 13. Ісландыя, 14. Эстонія, 15. Партугалія, 16.  Грэцыя, 17. Сан-Марына.

Другі паўфінал, 16 мая: 1. Арменія, 2. Ірландыя, 3. Малдова, 4. Швейцарыя, 5. Латвія, 6. Румынія, 7. Данія, 8. Швецыя, 9. Аўстрыя, 10. Харватыя, 11. Мальта, 12. Літва, 13. Расія, 14. Албанія, 15. Нарвегія, 16. Нідэрланды, 17. Паўночная Македонія, 18. Азербайджан.

Фінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў Тэль-Авіве 18 мая. 


ЗЕНА прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2019"

ЗЕНА

Спявачка атрымала ад журы 69 балаў з 70 магчымых. 

Зена - Зінаіда Купрыяновіч - самая юная ўдзельніца нацыянальнага адбору, але ў яе рэпертуары больш за 20 аўтарскіх песень. ЗЕНА двойчы ўдзельнічала ў адборах на дзіцячае "Еўрабачанне. 

"Еўрабачанне-2019" пройдзе ў маі ў Тэль-Авіве (Ізраіль). Паўфіналы адбудуцца 14 і 16 мая, фінал - 18 мая. Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны выступіць у першай частцы першага паўфіналу. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу конкурсу традыцыйна будуць весці тэлеканалы медыяхолдынга - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".

Арганізацыю і правядзенне нацыянальнага адборачнага тура да міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне" ажыццяўляе  Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.


Фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019" пачнецца 7 сакавіка ў 22:00

Финал национального отбора на Евровидение 2019Фінал нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" можна будзе ўбачыць у прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" і ў рэжыме online на сайце медыяхолдынга tvr.by. Прамую трансляцыю шоу таксама будзе весці радыёстанцыя кампаніі "Радыус FM" на хвалі 103,7 FM і на сайце radiusfm.by. Фінал пачнецца 7 сакавіка ў 22:00 і будзе трансліравацца са студыі "600 метраў".

Вядучыя  шоу - Вольга Рыжыкава і Тэа.

Сёлета пераможца нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019" вызначыцца па выніках галасавання прафесійнага журы. Галасаванне будзе праходзіць публічна, і свае ацэнкі суддзі апублікуюць пасля выступлення кожнага з 10 фіналістаў. Канкурсант, які набраў найбольшую колькасць балаў, аб'яўляецца пераможцам нацыянальнага адборачнага тура і становіцца афіцыйным прадстаўніком Беларусі для ўдзелу ў міжнародным конкурсе.


Фіналісты нацыянальнага адборачнага тура конкурсу "Еўрабачанне-2019"

Национальный отборочный тур конкурса песни Евровидение 2019 У Белтэлерадыёкампаніі завяршылася адкрытае праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2019". 

З канкурсантаў, якія прапанавалі свае кампазіцыі на суд прафесійнага журы, эксперты выбралі 10 фіналістаў.

1. Michael Soul, "Humanize"

2. Ева Коган, "Run"

3. ЗЕНА, "Like it"

4. Алёна Гарбачова, "Can we dream"

5. Кейсі, "No Love Lost"

6.Эмануэль Імагбэ, "Champion"

7. Sebastian Roos, "Never Getting Close"

8. NAPOLI, "Let it go"

9. Гурт "Аўра", "Чаравала"

10. Гурт  "PROвокация", "Running Away From The Sun"