Дзіцячае "Еўрабачанне 2019"

Адбылася жараб'ёўка выступленняў выніковага гала-канцэрта адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2019"

Жеребьевка финалистов национального отбора

Фіналісты нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне - 2019" вызначыліся, у якім парадку выходзіць на сцэну. У Белтэлерадыёкампаніі адбылася жараб'ёўка выступленняў выніковага гала-канцэрта.

Удзельнікі пазнаёміліся з камандай, якая зоймецца падрыхтоўкай шоу. Юныя артысты возьмуць удзел у здымках візітовак. Праца над кароткімі відэаролікамі пачнецца 28 жніўня. Сам жа фінал вызначаны на 20 верасня. Той, хто па выніках галасавання гледачоў і журы набярэ найбольшую колькасць балаў, прадставіць Беларусь на міжнародным песенным конкурсе 24 лістапада ў Глівіцэ (Польшча).



Вызначаны 10 фіналістаў нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне"

Финалисты национального отбора на Детское Евровидение 2019

У студыі "600 метраў" юныя таленты выканалі свае кампазіцыі, якія ацэньвала прафесійнае журы. У складзе судзейскай калегіі музыканты, прадзюсары, кампазітары, удзельнікі "Еўрабачання" мінулых сезонаў. Яны ацанілі каля чатырох дзясяткаў выступленняў і выбралі 10 фіналістаў праекта.

10 фіналістаў нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне"

1. Марыя Ермакова (г. Мінск), "VETRA";

2. Соф’я Храловіч (г. Мінск), "Давай танцуй";

3. Марыя Жыліна (г. Мінск), "Спявала, гукала, чакала";

4. Арына Пехцерава (г. Магілёў), "Never Again";

5. Анастасія Жабко (г. Мінск), "Зразумей мяне"; 

6. Лізавета Міснікава (г. Мінск), "Попельны";

7. Соф’я Рустамава (г. Брэст), "Скажы мне";

8. Гурт "Зефір" (г. Мінск), "Лепшыя і першыя";

9. Ксенія Галецкая (г. Гомель), "A better world";

10. Гурт Мonkey Tops (г. Мінск), "Паглядзі на нас".