Наш прадстаўнік

Даніэль Ястрэмскі, прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне 2018"

Даніэль Ястрэмскі

Даніэль Ястрэмскі (14 гадоў) - артыст эстраднай студыі вакалу Studio Play.

Па шчаслівым збегу акалічнасцяў нарадзіўся ў горадзе Цынцынаці (ЗША) 12 лютага.

Ужо ў шасцігадовым узросце Даніэль паступіў у музычную школу № 12 г. Мінска на аддзяленне фартэпіяна. Выкладчык па хоры Ляўкова Таццяна Афанасьеўна адразу адзначыла вакальны талент і тэмбр хлопчыка, і ў хуткім часе Даніэль стаў пастаянным удзельнікам школьных канцэртаў як саліст хору.

У 2014 годзе Даніэль праходзіць кастынг у Studio Play, пасля чаго хлопчык паспяхова ўдзельнічае ў такіх тэлевізійных шоу, як "Украіна мае таленты", "Дзіцячая Новая хваля", праходзіць кастынг на "Голас. Дзеці".

Таксама ў 2016 годзе Даніэль навучаўся ў акадэміі Ігара Крутога ў Маскве.

Паралельна з музыкай хлопчык захапляецца спортам: футбол, баскетбол. Любіць падарожнічаць.

Для дзіцячага "Еўрабачання" ў Мінску Даніэль падрыхтаваў песню "Time". Як акцэнтуе юны артыст, яго песня пра тое, што ў кожнага чалавека свой крытэрый для шчасця: камусьці патрэбнае каханне, камусьці сяброўства, камусьці мір на зямным шары, а хтосьці яшчэ ў пошуку свайго шчасця, але час абавязкова падкажа...