Сталічны госць
Жыццё - цікавая рэч! Яно пастаянна задае пытанні, на якія мы шукаем адказы, сутыкае з праблемамі, прымушае іх вырашаць, стварае сітуацыі, з якіх даводзіцца самастойна выбірацца. "Сталічны госць" - спроба зразумець механізм дзеяння, высветліць матывы, дамовіцца, а, можа быць, і ўбачыць сітуацыю па-новаму.
Кожны будні дзень, з 15. 15 да 16 00 у эфіры радыё "Сталіца" - будзем пытацца, высвятляць, тлумачыць, разумець, спрачацца. Каментарыі палітыкаў, бізнесменаў, эканамістаў, культурных і грамадскіх дзеячаў.