Беларускі арнамент
Народнае мастацтва Беларусі, якое вызначаецца найперш самабытнасцю, вобразнасцю, найбольш яскрава праявілася ў ткацтве і вышыўцы. Ручнікі, абрусы, посцілкі – гэта своеасаблівая аповесць пра жыццё народа, яго шчасце, працу і спадзяванні. Пра сімвалы і іх значэнне, пра святы і традыцыі продкаў будзем весці гаворку ў нядзелю ў 18.40.