Аксамітавы вечар

Любімая пласцінка "Бітлз", чароўная балада Марка Нопфлера... Напэўна, у кожнага з нас ёсць музыка, якая асацыіруецца з чымсьці. Яе каштоўнасць у тым, што яна нагадвае пра мінулае.

Слова "настальгія" прыдумаў швейцарскі ўрач Іаган Хофер яшчэ ў 17-ым стагоддзі. Доўгі час яна лічылася хваробай. Цяпер так можна назваць здаровае захапленне музыкай, з якой звязаны самыя рамантычныя моманты вашага жыцця. Кампазіцыі, якія гучаць у праграме "Аксамітавы вечар" у чацвер у 21.15, нагадаюць вам пра шчасце "дзён былых".

Аўтар і вядучая - Алена Ражкова.

Зараз у эфiры

09.05 "Добрай раніцы, Сталіца!".
Далей Далей