Радыёконкурс "Маладыя таленты Беларусі"


Радыёконкурс "Маладыя таленты Беларусі"

2 мая ля стэнда Белтэлерадыёкампаніі на XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставе "СМІ ў Беларусі" адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі", які праводзіў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.

Сёлета ўдзельнікамі праекта захацелі стаць 400 канкурсантаў, сярод якіх 157 салістаў і 37 ансамбляў - у намінацыі "Эстрадны вакал", 139 сольных выканаўцаў і 30 калектываў - "Інструментальная музыка", 27 сольных артыстаў і 10 ансамбляў - у намінацыі "Спадчына".

Творчасць канкурсантаў ацэньвала прафесійнае журы на чале са старшынёй, народным артыстам Беларусі Леанідам Захлеўным.

Музычныя творы ў выкананні пераможцаў і ўладальнікаў спецыяльных прызоў можна пачуць у эфіры Першага нацыянальнага канала ў праграме "Маладыя таленты Беларусі". У прыватнасці, радыёслухачоў чакаюць сустрэчы з пераможцамі і дыпламантамі конкурсу. 

За паспяховае выступленне на папярэднім VII Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе "Маладыя таленты Беларусі" дваццаць лаўрэатаў (салісты і калектывы) адзначаныя стыпендыямі і прэміямі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Зараз у эфiры

20.02 "Вітаем, віншуем, жадаем!" (працяг).
Далей Далей


Кантакты

Беларускае радыё
вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь 
Тэл.: 284 84 24
Факс: 290 62 42
E-mail: radio1@tvr.by