Затрымалі шэсць чалавек, якія рыхтавалі напады на калядных кірмашах

23 ноября 2017

Французская паліцыя затрымала шэсць чалавек, якія рыхтавалі напады на калядных кірмашах. Паводле звестак улад, злачынцы планавалі атакі ў горадзе Рэймс, а таксама ў дэпартаментах Ардэны і Об. У мужчын знайшлі зброю. Адзначым, калядныя кірмашы ў гэтым рэгіёне Францыі пачалі працу напярэдадні.