Зорку Дональда Трампа на Алеі славы разбілі кавадлай

27 октября 2016

Мясцовы жыхар прыйшоў на знакаміты галівудскі бульвар уначы, каб дастаць зорку з зямлі. Ён планаваў прадаць яе на аўкцыёне, каб атрыманыя грошы перадаць жанчынам, якія пацярпелі ад сексуальных дамаганняў рэспубліканца.

Зрэшты, ажыццявіць план у мужчыны не атрымалася, бо ў лютасці ён цалкам разбіў зорку. Дарэчы, ужо сёння на Алеі славы Галівуда імянны сімвал Дональда Трампа аднавілі.