Званні Герояў Расіі прысвоены лётчыкам самалёта, які ажыццявіў экстранную пасадку ў Падмаскоўі

16 августа 2019

Званні Герояў Расіі прысвоены лётчыкам пасажырскага самалёта "Уральскіх авіяліній", які ў чацвер ажыццявіў экстранную пасадку ў Падмаскоўі. Гэта камандзір паветранага судна  Дамір Юсупаў і другі пілот  Георгій Мурзін. Астатнія члены экіпажа сёння былі ўзнагароджаны ордэнамі Мужнасці. На борце Airbus, які ляцеў у Сімферопаль, знаходзіліся 226 пасажыраў. Пры ўзлёце ў абодва рухавікі трапіла чарада чаек,  яны выйшлі са строю. У пілотаў было менш за  2 хвіліны, каб у такой сітуацыі прызямліцца. Лайнер сеў на пуза ў полі кукурузы. Усе пасажыры выжылі.