Заапарк Сан-Дыега пахваліўся вельмі рэдкім гадаванцам

16 октября 2015

Заапарк Сан-Дыега пахваліўся вельмі рэдкім гадаванцам - руканожка мадагаскарская або папросту ай-ай зараз праходзіць медыцынскую праверку перад тым, як з'явіцца перад публікай. Звярок адсвяткаваў месяц з дня нараджэння. За гэты час вырас утрая і зараз важыць ледзь больш за 250 грамаў. Заолагі гавораць, маленькі ай-ай, якога ў няволі амаль няма, выдатна сябе адчувае і хутка зможа далучыцца да маці ў асаблівым вальеры - начным, бо ай-ай - жывёліна начная.