Заапарк канадскага Таронта папоўніцца дзвюма вялікімі пандамі

22 марта 2013
Кампанія-перавозчык Fedеx распрацавала спецыяльнае меню для важных пасажыраў - жывёл будуць карміць свежым бамбукам. Гэта першы выпадак за апошнія 30 гадоў, калі жыхары Канады змогуць убачыць у сябе на радзіме бамбукавых мядзведзяў.