“Залатая пальмавая галіна” з'язджае ў Швецыю

29 мая 2017

Галоўны прыз юбілейнага Канскага кінафестывалю атрымала стужка "Квадрат" рэжысёра Рубена Эстлунда. Гран-пры форуму дастаўся французу Робіну Кампіё за драму "120 удараў за хвіліну". Лепшым рэжысёрам назвалі Сафію Каполу за карціну "Фатальная спакуса". Акцёрам года стаў Хаакін Фенікс, які сыграў маўклівага дэтэктыва ў фільме "Ты ніколі тут не быў", а ў жанчын самай таленавітай прызнаная Дзіяна Кругер за ролю ў фільме "На мяжы". Амерыканская актрыса Ніколь Кіман атрымала спецпрэмію па выпадку 70-годдзя фестывалю. Расійскі рэжысёр Андрэй Звягінцаў атрымаў прыз журы Кан - за кінакарціну "Нялюбасць".