Знакаміты кветкавы дыван гэтым летам ізноў з'явіўся ў цэнтры Бруселя

15 августа 2016

Яго памеры ўражваюць - 75 метраў у даўжыню і 24 у шырыню. Створаны дыван з соцень тысяч рознакаляровых бягоній і дзясяткаў тысяч вяргінь. Бельгія - найбуйнейшы ў свеце вытворца бягоній (больш як 60 мільёнаў цыбулін за год), 80 працэнтаў якіх экспартуюцца ў Нідэрланды, Францыю і ЗША. Тварэннем бельгійскіх фларыстаў можна будзе любавацца толькі чатыры дні, бо пры выкладванні дывана выкарыстоўваюць выключна суквецці, а яны дастаткова хутка вянуць. Традыцыя раз за два гады ўпрыгожваць Гран Пляс Бруселя вялікім кветкавым дываном зарадзілася ў 1971 годзе.