Знакаміты рэжысёр Андрэй Канчалоўскі трапіў у ДТЗ у Францыі

15 октября 2013
Сам ён не пацярпеў, але яго 14-гадовая дачка Марыя зараз знаходзіцца ў рэанімацыі. Канчалоўскі з жонкай Юліяй Высоцкай дзяжураць каля палаты дзяўчынкі. Паводле інфармацыі СМІ, рэжысёр не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго адбылося лабавое сутыкненне з іншым аўтамабілем. Астатнія ўдзельнікі ДТЗ атрымалі нязначныя траўмы.