Знакаміты Пергамскі алтар закрыюць для публікі

25 сентября 2014

З-за рэстаўрацыі на Музейным востраве Берліна закрываюць для публікі знакаміты Пергамскі алтар. Апошнімі днямі тут выстройваюцца доўгія чэргі з турыстаў, якія жадаюць убачыць восьмы цуд свету. Капітальны рамонт у музейным будынку прадоўжыцца пяць гадоў. Такім чынам, на гэты час Берлін страчвае адну са сваіх галоўных славутасцяў. Толькі летась Пергамскі музей наведалі амаль 1 мільён 300 тысяч чалавек. Пергамскі алтар лічыцца адным з самых значных помнікаў мастацтва эліністычнага перыяду, што захаваліся да нашых дзён.