Знакаміты Мост Мастацтваў у Парыжы зачынены на тыдзень

3 июня 2015

Там праходзіць аперацыя па здыманні так званых "замкоў кахання". У гарадской мэрыі перакананыя, сотні тысяч замкоў, якія вісяць на парыжскіх мастах, ствараюць дзве вялікія праблемы - значна пагаршаюць стан гістарычнай спадчыны, а таксама ўяўляюць небяспеку для жыхароў і гасцей сталіцы Францыі. Традыцыя вешаць на парапет замкі закаханымі, а ключ выкідваць у Сену, з'явілася ў сярэдзіне 2000-х. У чэрвені мінулага года пад цяжарам гэтых сімвалаў кахання частка маста абрынулася.