Знакаміты Чалавек-павук заваяваў новую шматпавярхоўку

5 февраля 2013
Француз Алан Рабер пераадольвае ўсе магчымыя ліміты. На гэты раз ён узлез на гатэль Гавана-Лібрэ на Кубе. Яго вышыня 126 метраў. Спартсмен не карыстаўся страхоўкай, і на ўзыходжанне яму спартэбілася каля паўгадзіны. 27-павярховы будынак Гавана Лібрэ з сярэдзіны мінулага стагоддзя застаецца адным з самых высокіх у кубінскай сталіцы. Для Чалавека-павука Рабера ён заняў месца ў восьмым дзясятку пакораных шматпавярховак.