Знакамітага Тайгера Вудса ўразіў 11-гадовы гальфіст

4 марта 2016

Самы знакаміты гальфіст свету Тайгер Вудс, здаецца, бачыў усё за сваю прафесійную кар'еру, але такое - наўрад ці. У штаце Тэхас на адкрыцці дзіцячага навучальнага лагера, ініцыятарам якога і стаў Вудс, галоўным ньюсмейкерам апынуўся зусім не ён, а 11-гадовы Тэйлар Крозьер. Гэты хлопчык вельмі сур'ёзна паставіўся да першага ўдару на турніры, уважліва прыцэліўся і стукнуў. Мяч праляцеў 75 метраў і трапіў у лунку. Шчасцю Тэйлара не было мяжы, бо яго віншаваў з гэтым дасягненнем асабіста Тайгер Вудс. Сам жа 40-гадовы гальфіст працягвае аднаўляцца пасля траўмы спіны, а прыклад юнага Тэйлара, здаецца, яго натхніць вярнуцца ў спорт як мага хутчэй.