Знакамітая песня Happy Birthday to you не мае праваўладальніка

23 сентября 2015

Так пастанавіў федэральны суд ЗША, разгледзеўшы іск супраць амерыканскай кампаніі Warner/Chappell. 2 гады таму ў суд звярнуліся дакументалісты Рупа Мар'я і Роберт Сігал - у той час яны здымалі фільм аб песні. Многія гады права на яе выкананне ў рэкламе, кіно і на тэлебачанні ў ЗША прадавала менавіта Warner/Chappell, штогод зарабляючы на гэтым каля двух мільёнаў долараў. Аднак суддзя Джордж Кінг пастанавіў, што дзеючая ліцэнзія мае дачыненне толькі да мелодыі, але не да тэксту.