Значная дата для Кітая

26 декабря 2013

У Кітаі праходзяць урачыстасці з нагоды 120-ай гадавіны са дня нараджэння Маа Цзэдуна. Члены пастаяннага камітэта палітбюро ЦК Кампартыі Кітая, уключаючы старшыню КНР Сі Цзыньпіна і прэм'ера Дзяржсавета Лі Кэцяна, наведалі маўзалей Маа Цзэдуна і тройчы пакланіліся яго статуі, а затым прынялі ўдзел у сімпозіуме. Маа Цзэдун нарадзіўся 26 снежня 1893 года ў правінцыі Хунань, памёр у Пекіне 9 верасня 1976. Ён лічыцца адным з заснавальнікаў Кампартыі Кітая, а з 1943 года і да смерці Маа Цзэдун быў яе нязменным кіраўніком.