Зімовы шторм накрыў Сярэдні Захад ЗША

26 ноября 2018
Адмененыя сотні авіярэйсаў, закрытыя шматлікія аўтамагістралі. Тысячы дамоў засталіся без святла. На дарогах дзясяткі ДТЗ. Жыхары Чыкага, трэцяга па велічыні горада ЗША, з цяжкасцю дабіраліся да працы праз завею. А паводле слоў метэаролагаў, сёння пацяплее і пойдзе дождж. Перапады тэмператур могуць выклікаць абледзяненне трас і туманнасць.