Мерапрыемства праводзіцца пад куратарствам жонак кіраўнікоў замежных дыпмісій, акрэдытаваных у Расіі. Тут прапаноўваюць набыць нацыянальныя тавары з 6 дзясяткаў краін. Усе атрыманыя сродкі ідуць на дабрачыннасць. Сёлета сабраныя грошы накіруюць на патрэбы дзяцей з затрымкамі ў развіцці. На беларускім стэндзе прапанаваны пераважна тавары лёгкай прамысловасці і касметычнай вытворчасці. Як адзначаюць дыпламаты, Зімовы кірмаш - яшчэ і добрая магчымасць пагутарыць з калегамі з іншых краін.
Яшчэ адна асаблівасць Зімовага кірмашу - гэта дэманстрацыя дасягненняў нацыянальнай кухні.














