Зіма ў ЗША не адступае

4 марта 2014

Вашынгтон накрыла белым воблакам снегу. Зачынены ўрадавыя ведамствы, адменены шматлікія гарадскія мерапрыемствы. Паводле слоў сіноптыкаў, у Вашынгтоне можа выпасці да 25 сантыметраў ападкаў і пахаладае. Да канца дня прыпынена аўтобуснае паведамленне ў амерыканскай сталіцы і яе прыгарадах. Метро працуе па графіку. Зачынены школы, самалёты не вылятаюць з Вашынгтона.