Жудасныя кадры з апублiкавалi ратавальнікі Гватэмалы

5 июня 2018

З'явіліся жудасныя кадры з Гватэмалы, якая церпіць бедства праз вывяржэнне вулкана. Ратавальнікі дабраліся да маментальна засыпаных попелам вёсак. Відаць, што цэлыя сем'і пахаваныя жыўцом. Колькасць ахвяр магутнага вывяржэння дасягнула 69. Але атрымалася апазнаць толькі 17. Сотні пацярпелых. Ратавальнікі дагэтуль не могуць патрапіць у некалькі пасёлкаў - дарогі разбураныя струменямі лавы і селямі. Міжнародны аэрапорт Гватэмалы ўсё яшчэ закрыты. Стыхія закранула амаль два мільёны чалавек. У краіне аб'яўлена жалоба па загінуўшых. Дапамогу ў ліквідацыі наступстваў вывяржэння вулкана прапанавала ААН.