Часопіс "Форбс" абнавіў спіс мільярдэраў планеты

3 марта 2015

Шаснаццаты раз самым багатым чалавекам у свеце прызнаны сузаснавальнік карпарацыі Microsoft Біл Гейтс. Яго багацце ацэньваецца ў 79 мільярдаў долараў. Мексіканскі бізнесмен Карлас Слім ізноў заняў другі радок рэйтынгу, а інвестар са Злучаных Штатаў Уорэн Бафет вярнуў сабе трэцюю пазіцыю. Самы вядомы з навічкоў - легендарны баскетбаліст Майкл Джордан. Адзначым, чвэрць мільярдэраў родам з Кітая, 57 працэнтаў са Злучаных Штатаў Амерыкі і 28 - з Індыі.