Жыхарам Масквы дазволілі прагулкі і заняткі спортам на вуліцы

1 июня 2020
У Маскве з сённяшняга дня аслабляецца рэжым самаізаляцыі. Пачнуць працаваць аўтасалоны і нехарчовыя магазіны, хімчысткі, пральні і майстэрні па рамонце абутку і адзення. Таксама дазваляюцца прагулкі і заняткі спортам на вуліцы, але з абмежаваннямі - выходзіць можна не больш за тры разы на тыдзень з 9 раніцы да 9 вечара па графіку, які ўстановіць мэрыя расійскай сталіцы. 

У Маскве ўзмоцняць жорсткасць масачнага рэжыму 

 
У той час жорсткасць  масачнага рэжыму ў горадзе ўзмоцняць. Зараз грамадзяне абавязаныя насіць маскі, рэспіратары або іншыя сродкі засцярогі органаў дыхання пры любым выхадзе на вуліцу, а не толькі ў магазінах і транспарце. 

А вось кафэ, рэстараны, музеі, цырульні, салоны прыгажосці і спартыўныя цэнтры пакуль будуць закрытыя. Таксама ў горадзе захоўваецца прапускны рэжым і забаронена правядзенне спартыўных, відовішчных, публічных і іншых масавых мерапрыемстваў.