Жыхарка Вялікабрытаніі стала балярынай у 80 гадоў

17 января 2018

Барбары Пітэрс атрымалася здаць 55-хвілінны экзамен у Каралеўскай акадэміі танца. Такім чынам, жанчына стала самай пажылой балярынай краіны. Пітэрс усё жыццё прысвяціла балету. У 1957 годзе ёй удалося паступіць у гэту Акадэмію, але яна не атрымала гранта і зарабляла на вучобу, працуючы кандуктарам. Пазней студэнтка не змагла здаць вырашальны экзамен, таму што зламала руку. Затое ў 80 магчыма ўсё!