Жыхарка Тайваня атрымае 744 тысячы долараў як кампенсацыю затрат на выхаванне сына

3 января 2018

Вярхоўны суд Тайваня абавязаў 41-гадовага дантыста выплаціць сваёй маці 744 тысячы долараў у якасці кампенсацыі затрат на яго выхаванне і адукацыю. Падставай для судовай цяжбы быў кантракт, які жанчына прадбачліва заключыла са сваім атожылкам напрыканцы мінулага стагоддзя. Такім чынам жанчына планавала забяспечыць сабе спакойную і нябедную старасць.