Жыхарка іспанскага горада Луга нарадзіла ў 62 гады

19 октября 2016

Жыхарка іспанскага горада Луга доўгія гады хацела стаць шматдзетнай мамай. Мара Ліны Алварэс ажыццявілася. У 62 гады з дапамогай кесарава сячэння яна нарадзіла здаровую дзяўчынку вагой 2350 грамаў. Жанчына прызнаецца, што медыкі не раз яе адгаворвалі ад цяжарнасці ў такім узросце. Але Ліну гэта не спыніла, і ўсё завяршылася добра. У яе ўжо ёсць два дзіцяці - старэйшаму сыну 28 гадоў. Ён нарадзіўся з адхіленнямі. З гэтым не змог змірыцца муж Ліны і кінуў яе з хворым дзіцём на руках.