Жыхары Вільнюса здзіўленыя рахункамі за камуналку

10 декабря 2021

Жыхары Вільнюса пачалі атрымліваць лістападаўскія плацёжкі за першы месяц абагравальнага сезона. І мясцовыя СМІ выкарыстоўваюць слова "ашаломленыя", каб апісаць рэакцыю гараджан на рост тарыфаў. Толькі абаграванне кватэры плошчай у 65 квадратных метраў абыдзецца ў 85 еўра. Вільнюскія цепласеткі спасылаюцца на тое, што ва ўсім свеце назіраецца рост цэн на энерганосьбіты. Гараджанам прапаноўваюць аплачваць камуналку ў растэрміноўку, а недаплату пагасіць пазней.