Жыхары Вільнюса будуць плаціць больш за ацяпленне

20 сентября 2021

Цана за ацяпленне ў сталіцы Літвы павялічыцца больш чым у паўтара раза. Аб гэтым паведамляе кампанія "Вільнюскія цепласеткі". Паводле яе звестак, ацяпленне стандартнай кватэры на 50 квадратаў абыдзецца ўласнікам 40 еўра (летась паслуга каштавала прыкладна 25 еўра). Асноўная прычына падаражэння ацяплення - рост тарыфаў на газ і паліва на сусветным рынку энергетычных рэсурсаў.