Жыхары Вялікабрытаніі ўжо з серады змогуць заняцца спортам на свежым паветры

11 мая 2020
Тым, у каго няма магчымасці працаваць аддалена, дазволяць вярнуцца на свае рабочыя месцы. Можна будзе загараць і ездзіць на машынах. Пра гэта ў тэлезвароце аб'явіў брытанскі прэм'ер Борыс Джонсан.

Наступны этап паслабленняў у каралеўстве пачнецца 1  чэрвеня. Тады ў Вялікабрытаніі запрацуюць магазіны і школы, а з ліпеня - шэраг гасцініц і грамадскіх месцаў.