Жыхары Сарагосы апладысментамі сустрэлі паліцэйскіх, якія вярнуліся дадому з Каталоніі

5 октября 2017

Жыхары іспанскай Сарагосы апладысментамі сустрэлі паліцэйскіх, якія вярнуліся дадому з Каталоніі. Там яны знаходзіліся падчас рэферэндуму аб незалежнасці аўтаноміі. У выніку сутычак з праваахоўнікамі пацярпелі, паводле апошніх звестак, больш за васемсот чалавек. На фоне жорсткіх дзеянняў афіцыйнага Мадрыда кіраўнік Каталоніі заявіў, што рэгіён гатовы да канца адстойваць сваю незалежнасць. На 9 кастрычніка ў Барселоне назначана пасяджэнне мясцовага парламента, падчас якога вызначаць далейшыя крокі па суверэнітэце. Каля гадзіны назад стала вядома, што Канстытуцыйны суд Іспаніі забараніў каталонскім дэпутатам праводзіць сесію.