Жыхары Паднябеснай спяшаюцца каб адсвяткаваць Новы год

4 февраля 2016

Многія жыхары Паднябеснай спяшаюцца ў гэтыя дні да родных, каб адсвяткаваць Новы год. Гэты святочны перыяд, калі ў падарожжы выпраўляюцца сотні мільёнаў людзей, лічыцца найбуйнейшай міграцыйнай з'явай у свеце. У Кітаі Новы год пачынаюць адзначаць з 1 лютага. Паводле шматвяковай традыцыі, гэтыя дні кітайцы імкнуцца праводзіць разам са сваімі сем'ямі. Толькі чыгункі краіны ў гэты перыяд штодня перавозяць 70 мільёнаў чалавек. У ноч з 7 на 8 лютага на змену году Драўлянай казы прыйдзе год Вогненнай малпы.