Жыхары Нью-Ёрка сталі ахвярамі віруснай рэкламы фільма жахаў Devil's Due

16 января 2014

Жыхары Нью-Ёрка сталі ахвярамі жудаснай віруснай рэкламы фільма жахаў Devil's Due, які апавядае пра прышэсце Князя цемры ў наш свет. Прадстаўнікі агенцтва віруснага маркетынгу Thinkmodo, якія ўжо набылі сабе славу падобнымі страшылкамі, запусцілі па вуліцах горада радыёкіраваную дзіцячую каляску з робатам у выглядзе пякельнага немаўляці. Чуллівыя ньюёркцы не маглі прайсці міма безгаспадарнай каляскі з дзіцем, якое плача, і спрабавалі яго супакоіць, але ў выніку супакойваць прыходзілася іх.