Жыхары Лондана нясуць кветкі да будынка брытанскага парламента

17 июня 2016

Жыхары Лондана нясуць кветкі да будынка брытанскага парламента, каб ушанаваць памяць дэпутата Джо Кокс - яна памёрла напярэдадні ў бальніцы пасля ўзброенага нападу ў гарадку Бірстол падчас сустрэчы з выбаршчыкамі. 52-гадовы мужчына з крыкамі "Брытанія найвышэй за ўсё!" (так называецца рух правых у Злучаным Каралеўстве) нанёс жанчыне ўдары нажом, а затым, паваліўшы на зямлю, стрэліў ва ўпор тры разы. Паводле інфармацыі газеты  Times, Кокс, якая выступала за захаванне Вялікабрытаніі ў складзе ЕС, атрымлівала пагрозы на працягу трох апошніх месяцаў. Тым не менш, яе  ахову не ўзмацнілі. У Брытаніі з-за забойства дэпутата  спынена кампанія па падрыхтоўцы да рэферэндуму па выхадзе Каралеўства з Еўрасаюза. Ён запланаваны на 23 чэрвеня.  Паводле даных апытанняў, колькасць прыхільнікаў і праціўнікаў членства ў саюзе прыкладна  аднолькавая.