Жыхары найбуйнейшага на Філіпінах вострава Лусон уцякаюць ад паводак і апоўзняў

20 октября 2015

Дзясяткі тысяч жыхароў найбуйнейшага на Філіпінах вострава Лусон уцякаюць ад паводак і апоўзняў, выкліканых тайфунам. За тры дні ў рэгіёне выпала тысяча міліметраў ападкаў. І, як гавораць сіноптыкі, гэта яшчэ не мяжа. Дажджы не спыняцца ў найбліжэйшыя суткі. Ужо загінулі 20 чалавек. Сямёра прапалі без весткі. З-за набліжэння стыхіі адменены многія авіярэйсы. Часова спынены рух пасажырскіх і грузавых паромаў.