Жыхары Кемерава, якія правяралі моргі горада: Усё, што можна было, мы праверылі. Загінуўшых - 64 чалавекі

27 марта 2018

Удзельнікі групы прайшлі па ўсіх кабінетах, дапаможных памяшканнях і нават дахах. Цытата: "Усё, што можна было праверыць, мы праверылі. Прайшліся па спісе загінуўшых людзей - там было 64 чалавекі". Нагадаем, раней у сацсетках з'явілася інфармацыя, што ахвяр пажару ў гандлёвым цэнтры - каля 400. У МНС Расіі гэтыя звесткі абверглі. Аднак гараджане запатрабавалі ва ўрада назваць дакладную лічбу. Таму мэр горада і прапанаваў адправіць ініцыятыўную групу на агляд моргаў. Тым часам людзі ў Кемераве працягваюць сцякацца да месца трагедыі - нясуць кветкі, цацкі і фатаграфіі загінуўшых.