Жыхары італьянскіх Венета і Ламбардыі прагаласавалі за аўтаномію

23 октября 2017

Такія папярэднія вынікі рэферэндуму, які прайшоў у найбагацейшых рэгіёнах Італіі напярэдадні. У Ламбардыі яўка склала 40 працэнтаў, у Венета - 57. Паводле слоў мясцовых улад, больш як 90 працэнтаў выказаліся за большую аўтаномію. Ламбардыя, куды ўваходзіць фінансавая сталіца Італіі Мілан, і рэгіён Венета са сталіцай у Венецыі - самыя эканамічна паспяховыя рэгіёны краіны. Іх доля ў ВУП Італіі складае 30 працэнтаў. Праведзеныя плебісцыты носяць кансультатыўны характар. У выпадку падтрымкі аўтаноміі кіраўнікі рэгіёнаў атрымліваюць народны мандат на пачатак перамоў з урадам. Адна з галоўных прэтэнзій гэтых рэгіёнаў у тым, што яны плацяць Рыму куды больш падаткаў, чым атрымліваюць з бюджэту. Яны жадаюць скараціць выплаты не менш як удвая.