Жыхары Ірландыі сёння вырашаць, ці адмяняць забарону на аборты

25 мая 2018

У краіне пройдзе рэферэндум. У выпадку станоўчага зыходу галасавання парламент прыме адпаведнае заканадаўства, якое дазволіць перарываць цяжарнасць на працягу першых 12 тыдняў і па медпаказаннях. Ірландыя з'яўляецца краінай з моцнымі традыцыяналісцкімі поглядамі і знаходзіцца пад уплывам Рымска-каталіцкай царквы.