Жыхары і турысты масава пакідаюць Гаваі з-за вывяржэння вулкана Кілаўэа

10 мая 2018

Мясцовыя ўлады аб’явілі адзін з рэгіёнаў штата зонай стыхійнага бедства і звярнуліся да прэзідэнта ЗША па дапамогу. Дадатковыя сілы патрэбныя для эвакуацыі людзей. З некаторых раёнаў зараз можна выбрацца толькі на верталётах. Свае дамы ўжо пакінулі каля 2 тысяч чалавек. Патокі лавы знішчылі больш як 3 дзясяткі будынкаў. На востраве гараць лясы. Урон ацэньваюць у мільёны долараў. Пры гэтым геолагі папярэджваюць аб узмацненні сейсмічнай актыўнасці.