Жыхары грэчаскага вострава Хіас правялі акцыю пратэсту супраць міграцыйнай палітыкі

29 сентября 2016

Дэманстранты абураюцца, што востраў у прамым сэнсе слова перапоўнены шукальнікамі прытулку. А гэта негатыўна адбіваецца на турыстычным бізнэсе і эканоміцы. На Хіасе зараз знаходзіцца звыш трох з паловай тысяч мігрантаў, і з кожным днём гэтая колькасць расце. Мясцовых жыхароў абурае бяздзейнасць урада. Бо на востраве па-ранейшаму застаюцца тыя, каму было адмоўлена ў прытулку. А Брусель і Анкара дамовіліся пра вяртанне такіх людзей у Турцыю.