Жыхары Чэхіі смуткуюць па ахвярах трагедыі ў горадзе Угерскі-Брод

25 февраля 2015
Напярэдадні мясцовы жыхар уварваўся ў адзін з рэстаранаў і адкрыў стральбу па наведвальніках установы. Загінулі 8 чалавек. Злачынец пакончыў з сабою. Гараджане нясуць кветкі і свечкі да месца здарэння. Вядома, што зламыснік быў псіхічнахворым. Яго жонку дапытваюць. Раніцай яна забарыкадавалася ў доме і адмовілася ўпускаць паліцыю. Жыллё давялося браць штурмам. Жонку забойцы ў непрытомным стане павезла хуткая дапамога.