Жыхары аграгарадка Калодзішчы паскардзіліся на стыхійны сметнік пад вокнамі дома

25 апреля 2019

З праблемным пытаннем на гарачую лінію нашага тэлеканала звярнуліся жыхары аграгарадка Калодзішчы. Яны паскардзіліся на стыхійны сметнік пад вокнамі дома на вуліцы Геафізіка. Вось ужо два гады за метр ад спецыяльна адведзенага ўчастку са смеццевымі кантэйнерамі жыллёвыя службы скідаюць ссечаныя галінкі дрэў. Яны гніюць уперамешку з выкінутымі анучамі і будматэрыяламі. Хто вінаваты і што рабіць? На месца выехала наш карэспандэнт Анастасія Бенедзісюк.

Часцяком… Гэта Аляксандр Крылоў яшчэ мякка сказаў… Так, "па смеццявозе гадзіннік звяраць можна!", кантэйнеры чысцяць штодня. І тут адразу і падзяка, і абурэнне мясцовых у адрас камунальнікаў. Бо зрабі крок налева або выйдзі на балкон - і адкрываецца поўная карціна работы. 

Менавіта з тратуараў два гады таму ўсё тут і пачалося. Здавалася б, добрая справа: мясцовая ўлада вырашыла акультурыць тэрыторыю. Вырубілі дрэвы: яблыні, вішні, бэз… Зраўнялі з зямлёй гароды. Паклалі асфальт. А разам з ім  на абочыне - смецце. Усё, што засталося. Работы праводзіла падрадная арганізацыя, ёй і прыбіраць. Своечасова не пракантралявалі! Потым было планавае абразанне галін, ужо камунальнай службай. І ўсё ў гэтую ж кучу. Жыхары занепакоеныя. Размова ж не толькі аб абліччы раёна, але і аб іх жа бяспецы. Прэцэдэнт быў. 

Зрэшты, свайго - каму што замінала і дрэнна ляжала: унітазы, старыя дзверы, шыны - у агульную кучу дадалі і самі людзі. Мясцовыя працягваюць распавядаць: дайшло да таго, што з суседніх вёсак сюды пачалі звазіць смецце. Ні шлагбаума, ні таблічкі якой, ні свядомага стаўлення! Чыста ж насамрэч не там, дзе добра прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. 

Хто вінаваты і што рабіць, мы вырашылі спытаць у старшыні сельвыканкама. На пасадзе Алег Захарчыц крыху больш за год, але аб праблеме ведае з 2017. 

Ёсць у сельсавета і свой аўтапарк. Яны гатовыя вылучыць неабходную тэхніку для прыбірання. Праблема ў іншым - у жаданні саміх службаў карыстацца гэтымі паслугамі. У тых жа Калодзішчах, але іншыя ўчасткі замацаваныя за гаспадаркамі, юр- і фізасобамі. За парадак на вуліцы Геафізіка адказвае ЖЭУ. 

Зрэшты, толькі прыбіраннем смецця работа на Геафізіка не скончыцца. Тут абяцаюць нарэшце  падлучыць асвятляльныя мачты і звярнуць увагу на адчыненыя люкі - неабгароджаныя (побач дзіцячая пляцоўка). На ўсё пяць дзён. А далей - справа за мясцовымі жыхарамі.