Жыхары 10 гарадоў ЗША падпісалі петыцыю з заклікам да імпічменту Дональда Трампа

30 мая 2017

Праціўнікі абвінавачваюць яго ў расізме, ксенафобіі, а таксама патрабуюць пачаць расследаванне аб сувязях кіраўніка Белага дома з Расіяй. Зрэшты, міністр унутранай бяспекі ЗША мяркуе, што наяўнасць любых каналаў сувязяў з Расіяй - карысна для Злучаных Штатаў. Непапулярным рашэннем Трампа можа стаць адмена дружалюбнага курсу ў дачыненні да Кубы. Ужо ў чэрвені амерыканскі прэзідэнт збіраецца аб’явіць аб пераглядзе ўказа Абамы аб змякчэнні палітыкі ў дачыненні да найбуйнейшага вострава Карыбскага басейна.