Жыхароў ААЭ і Амана напалохала "дзірка" ў небе

20 марта 2019

На паўднёвым усходзе Аравійскага паўвострава назіралася рэдкая атмасферная з'ява: у аблоках з'явілася "дзірка" ідэальна круглай формы.  Яе было відаць у некалькіх гарадах ААЭ і Амана. 

Незвычайнае відовішча здзівіла мясцовых жыхароў і выклікала ажыятаж у сацсетках.  Адны  лічаць, што "дзірка" - гэта след ад НЛА,  другія -  што перад імі партал у іншы свет.  Метэаролагі тлумачаць: такія з'явы ўзнікаюць з-за перападаў тэмпературы ў той момант, калі скрозь воблака пралятае самалёт. Паветра праходзіць праз вінты, пашыраецца і астуджаецца, утвараючы "дзіркі".