Ужо зараз 30-метровая вышыня аб'ектаў захіліла маляўнічы від на ўзгорак, на якім узвышаецца сусветны аб'ект архітэктуры і гісторыі. Больш як 10 тысяч афінян падпісалі петыцыю ў спадзяванні спыніць будаўнічыя працы.
Мінкульт Грэцыі павінен выступіць з тлумачэннямі. Таксама створана рабочая група, якая займаецца пераглядам правіл выдачы дазволаў на будаўніцтва ў гэтым раёне. Зараз разглядаецца пытанне змены будаўнічых нормаў вышыні будынкаў, якія ўзводзяцца ў гістарычных месцах грэчаскай сталіцы.













