Жыхар штата Алабама Джымі Лі Дайкс трэці дзень трымае ў заложніках шасцігадовага хлопчыка

1 февраля 2013
Выкрадальнік застрэліў вадзіцеля, вывеў дзіця са школьнага аўтобуса і зараз утрымлівае яго ў сваім бункеры пад дулам пісталета. Нагадаем, у дзень інцыдэнту Дайкс павінен быў адказаць перад судом за пагрозы са стралянінай падчас сваркі з суседзямі. А ў іншым амерыканскім штаце Атланта яшчэ адна драма ўжо завяршылася. У сярэдняй школе падчас страляніны раненні атрымалі 14-гадовы школьнік і настаўнік. Падлетак паранены ў шыю, але, паводле слоў медыкаў, яго жыццю нішто не пагражае. Затрыманы двое падазроных, адзін з якіх - вучань гэтай школы. Будынак застаецца ачэпленым паліцыяй.