Жыхар Шатландыі зняў на відэа, як шторм змяніў плынь вадаспаду

15 октября 2018

Супраць законаў прыроды. Незвычайную з'яву на востраве Скай зняў на відэа жыхар Шатландыі. Шторм "Калум" змяніў плынь вадаспаду. На кадрах відаць, як бура здзімае струмені вады, паднімаючы іх уверх, і прымушае вадаспад цячы ў зваротным кірунку. Карыстальнікі Сеткі захапіліся з'явай і адзначылі, што ў гэтым і ёсць "сіла прыроды".